_ _    _ _____  ___   __                       
 __      _(_) | _(_)___ / ( _ ) / /_   ___ ___  _ __ ___  
 \ \ /\ / / | |/ / | |_ \ / _ \| '_ \ / __/ _ \| '_ ` _ \ 
  \ V  V /| |   <| |___) | (_) | (_) | (_| (_) | | | | | |
   \_/\_/ |_|_|\_\_|____/ \___/ \___(_)___\___/|_| |_| |_|

Арэс

Статуя Арэса

Арэс, Арэй (грэч. Ἄρης) — у старажытнагрэчаскай міфалогіібог падступнай, вераломнай вайны, вайны дзеля вайны.

Маюцца сведчанні аб яго нягрэчаскім, фракійскім, паходжанні.

Яго атрыбуты: кіпцюры, падпаленая паходня, сабакі, каршун.

Першапачаткова лічылася, што Гера нарадзіла Арэса хтанічна, без удзелу Зеўса, ад дакранання да чарадзейнай кветкі.

У алімпійскай міфалогіі Арэс ужо лічыцца сынам Зеўса і Геры. Сам Зеўс настолькі ненавідзеў Арэса, што казаў, што не будзь ён яго сынам, ён адправіў бы яго ў Тартар.

Арэс быў умілаваным багіні Афрадыты. Аб іх каханні і парушэнні Афрадытай шлюбнай пэўнасці вельмі часта згадваецца ў антычнай міфалогіі. Ад іх звяза нарадзіліся Эрот (каханне), Антэрас (запал, нянавісць), Фобас (страх), Дэймас (жах) і Гармонія.

З адной з эрыній Арэс спарадзіў фіванскага цмока, забітага Кадмам. Бацька Аскалафа і Іялмена (ад Астыохі). Ад звяза з плеядай Сцеропай нарадзіўся Эномай. Бацька амазонкі Антыопы (Іпаліты). Бацька фракійскага цара Дыямеда. Ад шлюбу з бістонскай німфай нарадзіўся фракійскі цар Тэрэй.

Арэс удзельнічаў у Траянскай вайне на баку траянцаў і быў пераможаны Афінай.

Спадарожніцамі Арэса былі багіня разладу Эрыда і крыважэрная Эніа.

Арэса атаясамляюць з рымскім Марсам.