_ _ _ _____ ___ __ __ _(_) | _(_)___ / ( _ ) / /_ ___ ___ _ __ ___ \ \ /\ / / | |/ / | |_ \ / _ \| '_ \ / __/ _ \| '_ ` _ \ \ V V /| | <| |___) | (_) | (_) | (_| (_) | | | | | | \_/\_/ |_|_|\_\_|____/ \___/ \___(_)___\___/|_| |_| |_|
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Ба́дэн-Ба́дэн (ням.: Baden-Baden) — горад у Германіі, у зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Знаходзіцца на заходніх схілах Шварцвальда. Насельніцтва — каля 54 тыс. чалавек. Вядомы курорт.
Бадэн-Бадэн вядомы сваімі гарачымі крыніцамі. Яшчэ старажытныя рымляне лічылі воды гэтых крыніц лячэбнымі. Да цяперашняга часу ў Бадэн-Бадэне захаваліся разваліны рымскіх лазняў. У XX стагоддзі выдатныя лекары са ўсёй Еўропы адкрывалі тут свае кабінеты і клінікі, прапаноўваючы нетрадыцыйныя методыкі лячэння, поўную дыягностыку арганізма, праграмы амаладжэння і прыгажосці.