_ _    _ _____  ___   __                       
 __      _(_) | _(_)___ / ( _ ) / /_   ___ ___  _ __ ___  
 \ \ /\ / / | |/ / | |_ \ / _ \| '_ \ / __/ _ \| '_ ` _ \ 
  \ V  V /| |   <| |___) | (_) | (_) | (_| (_) | | | | | |
   \_/\_/ |_|_|\_\_|____/ \___/ \___(_)___\___/|_| |_| |_|

Вікі

Wiki, Вікі — веб-сайт, структуру і змест якога карыстальнікі могуць змяняць з дапамогай прылад, якія мае сам сайт. Найбольш вядомы і буйны вікісайт — Вікіпедыя.

Гісторыя

Упершыню тэрмін «вікі» для апісання вэб-сайта быў выкарыстаны ў 1995 годзе Уордам Канінгамам, распрацоўшчыкам першай вікі-сістэмы WikiWikiWeb, «Портландскага сховішча ўзораў» праграмнага кода, створанай 25 сакавіка 1995 года, які запазычаў слова гавайскай мовы, якое азначае «хуткі». Канінгам першапачаткова апісаў вікі як «найпрасцейшую анлайн-базу дадзеных, якая, магчыма, працуе». Пазней гэтаму слову быў прыдуманы англійскі бэкранім What I Know Is ….

Вандалізм

Некаторыя вікі дазваляюць змяняць іх змесціва ўсім жадаючым, а не толькі зарэгістраваным карыстальнікам. Падобна да таго, як сцены будынкаў і платы распісваюць непрыстойнымі надпісамі і ўпрыгожваюць малюнкамі графіці, у такіх вікі часам псуюць змесціва або дадаюць нешта недарэчнае. Але, у адрозненне ад сцен і платоў, у вікі лёгка вярнуць змесціва да ранейшай версіі. Калі нехта ўпарта і наўмысна імкнецца нашкодзіць карыстальнікам вікі-сайта, можна закрыць яму магчымасць ўносіць праўкі.

Зноскі