_ _    _ _____  ___   __                       
 __      _(_) | _(_)___ / ( _ ) / /_   ___ ___  _ __ ___  
 \ \ /\ / / | |/ / | |_ \ / _ \| '_ \ / __/ _ \| '_ ` _ \ 
  \ V  V /| |   <| |___) | (_) | (_) | (_| (_) | | | | | |
   \_/\_/ |_|_|\_\_|____/ \___/ \___(_)___\___/|_| |_| |_|

Царства (біялогія)

Класіфікацыйная дыяграма

Царства (лац.: regnum) — іерархічная ступень навуковай класіфікацыі біялагічных відаў. Таксон самага высокага ўзроўню сярод асноўных.

Гістарычна выдзялялася 5 царстваў жывых арганізмаў: жывёлы, расліны, грыбы, бактэрыі, вірусы. З 1997 года да іх далучаюць яшчэ 2 царствы: пратысты і археі. З 1998 выдзяляюць царства храмісты.

У 1969 годзе прапанавана класіфікацыя з пяццю царствамі, якая карыстаецца папулярнасцю і цяпер. Яна засноўваецца на адрозненнях арганізмаў у жыўленні — прадстаўнікі царства раслін шматклетачныя аўтатрофы, жывёлы — шматклетачныя гетэратрофы, грыбы — шматклетачныя сапратрофы. Царствы пратыстаў і бактэрый складаюцца з аднаклетачных і прасцейшых арганізмаў. Усе пяць царстваў падзелены на надцарства эукарыёты і пракарыёты, у залежнасці ад таго, ці маюць клеткі гэтых арганізмаў ядро.


арганізмы

Пракарыёты

Царства Бактэрыі





Эўкарыёты

Царства Пратысты



Царства Расліны



Царства Грыбы



Царства Жывёлы





Вірусы

Царства Вірусы